Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-дырэктара Музэю гісторыі Магілёва выпусьцілі з ізалятару


Аляксей Бацюкоў, архіўнае фота
Аляксей Бацюкоў, архіўнае фота

Аляксей Бацюкоў на волі, іншых падрабязнасьцяў пакуль няма.

Паводле інфармацыі Mayday, колішні кіраўнік Музэю гісторыі Магілёву Аляксей Бацюкоў на волі.

У пятніцу, 28 ліпеня, Бацюкова затрымалі раніцай, пасьля чаго адправілі ў ІЧУ. Там ён прабыў тры дні, затым выйшаў.

Раней Бацюкова затрымлівалі ў 2020 годзе за «ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі». Тады суд аштрафаваў яго.

У студзені 2021 году з Аляксеем Бацюковым не працягнулі працоўны кантракт, і ён пакінуў пасаду дырэктара.

За амаль 10-гадовае кіраўніцтва Бацюкова музэйная ўстанова здолела на ахвяраваньні вярнуць у Беларусь і папоўніць калекцыю каштоўнымі артэфактамі і старадрукамі. Сярод іх Статут Вялікага Княства Літоўскага і кніга Казіміра Семяновіча «Вялікае майстэрства артылерыі». Музэй стаў пляцоўкай для асьветных, культурных ды музычных імпрэзаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG