Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтарынак у Малінаўцы выставілі на продаж


Так выглядаў аўтарынак у Малінаўцы ў 2007 годзе
Так выглядаў аўтарынак у Малінаўцы ў 2007 годзе

Найбуйнейшы аўтамабільны рынак Беларусі і будаўнічы рынак пры ім выставілі на продаж, піша belretail.by.

Пачатковая цана аўтамабільнага рынку — амаль 44 мільёны рублёў, будаўнічага — амаль 2 мільёны.

Таргі пройдуць 15 лютага. Гэта частка працэдуры ліквідацыі ЗАТ «Гандлёвы сьвет „Кальцо“». Яго прызналі банкрутам вясной 2018 году.

«Гандлёвы сьвет „Кальцо“» быў адным з асноўных актываў бізнэсоўца Юрыя Авярʼянава.

Юры Авярʼянаў
Юры Авярʼянаў

Сярод іншых камэрцыйных праектаў Авярʼянава былі:

  • рэчавы рынак на стадыёне «Дынама»,
  • аўтамабільны рынак у Малінаўцы,
  • будаўнічы рынак ва Ўруччы,
  • забаўляльныя ўстановы «Бліндаж»,
  • «Афрыка»,
  • U2,
  • першы ў Беларусі боўлінг-клюб Madisson Club,
  • парк атракцыёнаў «Дрымлэнд» з аквапаркам.

У 2016 годзе Юры Авярʼянаў заявіў пра рэйдэрскі захоп ягонага бізнэсу і зьехаў у Нямеччыну. Ягоную дачку Вікторыю Авярʼянаву летась адправілі на 2 гады ў калёнію за нясплату падаткаў.

Юрыя Авярʼянава таксама абвінавачваюць у нясплаце падаткаў і абʼявілі ў міжнародны вышук. У 2018 годзе яго затрымалі ў Нямеччыне, але адпусьцілі пад абавязаньне яўкі.

Будаўнічы рынак ва Ўруччы ўжо спрабавалі прадаць, але бяз выніку.

«Дрымлэнд» купіць кампанія «Трастхоўп», якая належыць кіраўнікам «А-100».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG