Пазыкі беларусаў у крэдытах на пачатак чэрвеня вырасьлі да 18 млрд. 226,9 млн. рублёў, піша «Зеркало» з спасылкай на Нацыянальны банк.
Гэтая сума на 326,5 млн рублёў большая, чым месяц таму. Цяперашні паказьнік — чарговы рэкорд. Агульная запазычанасьць беларусаў перад банкамі пазыках расьце трынаццаты месяц запар. У суме ўлічваюцца спажывецкія крэдыты, пазыкі на нерухомасьць, на аўтамабілі, а таксама карты аплаты тавараў на рáты.
Пры гэтым агульная запазычанасьць у крэдытах на нерухомасьць за чэрвень вырасла на 1461 млн рублёў. На пачатак ліпеня яна складала 12 млрд. 446,3 млн. рублёў.
Агульная запазычанасьць у пазыках на нерухомасьць расла і летась, і пазалетась, і ў 2020 годзе.
За чэрвень таксама павялічыліся даўгі ў спажывецкіх крэдытах — да 5 млрд 723,1 млн рублёў. Сума на 181,5 млн рублёў большая, чым месяц таму.
Банкі ж сёлета зьніжаюць працэнтныя стаўкі многіх крэдытаў. Ідзецца ў тым ліку пра пазыкі, прывязаны да стаўкі рэфінансаваньня.