Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 30 ліпеня: Былому выкладчыку БДУІР прысудзілі 4 гады калёніі за данаты ў 2020-ым


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

У Менскім гарадзкім судзе 28 ліпеня агучылі прысуд 52-гадоваму Мікалаю Банькову — чатыры гады пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму, даведаліся 30 ліпеня праваабаронцы «Вясны».

Судзьдзя Святлана Бандарэнка прызнала Банькова вінаватым паводле арт. 361-2 КК (Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці) за тры данаты, якія мужчына зрабіў у жніўні 2020 году.

Мікалай — былы выкладчык катэдры сувязі БДУІР. Гэтая катэдра прызначаная для падрыхтоўкі кадравых афіцэраў для Ўзброеных Сіл і іншых сілавых структур і ведамстваў Рэспублікі Беларусь.

Мужчыну затрымалі 18 студзеня 2023 года ў Менску. Спачатку яму прызначылі арышт паводле адміністрацыйнага пратаколу, а потым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы.

Мікалаю прад’явілі абвінавачваньне па арт. 361-2 КК (Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці) за тры данаты, зробленыя ў жніўні 2020 году. Справу Мікалая пачалі разглядаць 24 ліпеня ў Менскім гарадзкім судзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG