Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане звольняць службоўцаў, якія не гавораць па-кіргіску: «Было досыць часу вывучыць»


Падручнік кіргіскай мовы
Падручнік кіргіскай мовы

Урад Кіргізстану аб’явіў, што дзяржаўныя службоўцы, якія не размаўляюць на дзяржаўнай мове — кіргіскай — будуць звольненыя з працы. Папярэджаньне прагучала празь некалькі дзён пасьля таго, як прэзыдэнт Садыр Джапараў падпісаў закон, які абавязвае службоўцаў валодаць кіргіскай мовай.

Напярэдадні кіраўнік Нацыянальнага камітэту дзяржаўнай мовы Каныбек Асманаліеў заявіў, што чыноўнікі, якія не валодаюць кіргіскай мовай, мелі досыць часу вывучыць яе, бо намаганьні дзеля ўмацаваньня статусу дзяржаўнай мовы рабіліся гадамі.

Закон патрабуе, каб усе дзяржаўныя службоўцы, у тым ліку дэпутаты, супрацоўнікі банкаў, праваахоўных органаў, судзьдзі, пракуроры, адвакаты і натарыюсы, вольна валодалі кіргіскаю моваю.

Кіргізстан упершыню прыняў закон аб дзяржаўнай мове ў 1989 годзе, у яго некалькі разоў уносілі папраўкі.

«У папярэднім законе гаварылася, што „афіцыйныя дакумэнты павінны складацца альбо на дзяржаўнай (кіргіскай), або на афіцыйнай (расейскай) мове“. Толькі з прычыны гэтага „або“ ўся дакумэнтацыя 34 гады пісалася на расейскай мове. Мы гэта [у новым законе] прыбралі», — заявіў Асманаліеў.

Новы закон абвяшчае, што ўсе афіцыйныя дакумэнты надалей павінны пісацца на кіргіскай мове, а пры неабходнасьці будуць перакладацца на іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG