Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў: затрыманьне Ларысы Шчыраковай і суд над ёй непрымальныя


Ларыса Шчыракова
Ларыса Шчыракова

Затрыманьне былой прадстаўніцы мэдыясфэры і суд над ёй зьяўляюцца непрымальнымі, заявілі ў арганізацыі.

Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў (EFJ) адзначыла, што Ларысе Шчыраковай пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі «паводле сфабрыкаваных абвінавачаньняў».

Гомельскі абласны суд пачаў разглядаць справу ў дачыненьні экс-журналісткі Ларысы Шчыраковай 27 ліпеня. Яе абвінавачваюць паводле арт. 369.1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 1 і ч. 2 арт. 361.4 КК (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці і тое ж дзеяньне, якое зьдзяйсьняецца паўторна).

Працэс праходзіць у закрытым рэжыме.

Шчыракова знаходзіцца ў няволі з 6 сьнежня 2022 году. Праваабаронцы прызналі яе палітзьняволенай.

Да 2021 году жанчына супрацоўнічала з шэрагам незалежных мэдыя. Пасьля яна публічна заявіла, што пакідае журналістыку, і пераключылася на этнаграфічныя фотасэсіі.

Паводле зьвестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, зараз у месцах няволі знаходзіцца 36 прадстаўнікоў СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG