Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13-я калёна ПВК «Вагнэр» едзе па Беларусі. У ёй больш за 80 машын


ПВК «Вагнэр» у Беларусі, Яўгеній Прыгожын, каляж
ПВК «Вагнэр» у Беларусі, Яўгеній Прыгожын, каляж

Калёна едзе па трасе па М5 і далучыцца да вагнэраўцаў, якія ўжо разьмясьціліся ў Беларусі.

У гэты момант па трасе М5 ад Бабруйску ў напрамку Асіповічаў рухаецца 13-я калёна наймітаў ПВК «Вагнэр», якая налічвае як мінімум 80 адзінак аўтамабільнай тэхнікі, піша праект «Беларускі Гаюн».

У калёне прысутнічаюць бронеаўтамабілі «Щука» («Чакан»), бэнзавозы, «ПАЗы», аўтобусы, «КамАЗы» тэнтаваныя і бартавыя, фуры і «Ўралы», пікапы і легкавыя аўто, некалькі тралаў, грузавік з маніпулятарам і «буханкі».

Характэрна, што некаторыя бронеаўтамабілі рухаюцца са зьмененай задняй часткай — на іх нанесены крыж, як на санітарную машыну. Таксама ў калёне заўважылі шэры аўтобус з чырвона-зялёным спалучэньнем кветак і афіцыйным гербам РБ.

Машыны рухаюцца на нумарах «ЛНР» і Расеі, у суправаджэньні ДАІ. Калёна накіроўваецца ў вёску Цэль Асіповіцкага раёну, дзе ўжо месьцяцца вагнэраўцы, якія прыехалі ў папярэдніх калёнах.

  • «Вагнэр» — расейская прыватная вайсковая кампанія. Фармальна яна не ўваходзіць у склад Узброеных сілаў РФ і не падпарадкоўваецца наўпрост Міністэрству абароны РФ. Аднак прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін прызнаў, што гэтая ПВК фінансавалася зь дзяржаўнага бюджэту Расеі.
  • Вагнэраўцы бяруць удзел у наземных апэрацыях у Сырыі, Афрыцы і ў вайне з Украінай. Наймітаў падазраюць ва ўчыненьні шматлікіх ваенных злачынстваў.
  • Увечары 23 чэрвеня Прыгожын і ПВК «Вагнэр» арганізавалі ў Расеі мяцеж, які працягваўся крыху менш за суткі. Пасьля гэтага расейскія ўлады заявілі, што «Вагнэр» сыдзе ў Беларусь.
  • 14 ліпеня Мінабароны Беларусі заявіла, што беларускія войскі тэрытарыяльнай абароны цяпер трэніруюць найміты ПВК «Вагнэр».
  • Паводле маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн», калёны ПВК «Вагнэр» пачалі прыбываць у Беларусь з 11 ліпеня.
  • Былы лідэр прарасейскіх сэпаратыстаў на Данбасе Ігар Стралкоў-Гіркін, цяпер арыштаваны, у сваім тэлеграм-канале, спасылаючыся на аднаго з камандзіраў ПВК «Вагнэр», кіраўніка штабу з пазыўным «Маркс», паведаміў, што ў Беларусь прыбудзе да 10 тысяч байцоў «Вагнэру».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG