Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як рэжым Лукашэнкі сьцірае памяць пра Кастуся Каліноўскага: расказваем у ВІДЭА


Апошнім часам рэжым Лукашэнкі ўсяляк намагаецца сьцерці памяць пра Кастуся Каліноўскага. Расказваем, чаму.

  • Толькі цягам апошняга году ў Менску закрылі бар «Каліноўскі», перад гэтым туды спрабавалі патрапіць прапагандысты Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая.
  • У Старых Дарогах у прыватным музэі ўжо спачылага Анатоля Белага зьнік барэльеф у гонар Кастуся Каліноўскага.
  • На гістфаку БДУ падчас рамонту зьнішчылі керамічнае пано Каліноўскага і яго паўстанцаў.
  • Крыніцы Свабоды сьцьвярджаюць, што падчас праверкі бібліятэчных фондаў загадана схаваць глыбока ў архівы ўсе кнігі пра паўстаньне 1863 году і асобу Кастуся Каліноўскага.
  • Зусім нядаўна ў Горадні загадкава зьнік памятны знак у гонар паўстанцаў, а на яго месцы зьявілася дошка ў гонар савецкіх чыгуначнікаў-падпольшчыкаў.

Расказваем, як прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі спрабуюць сьцерці памяць пра Кастуся Каліноўскага і чаму памяць пра антырасейскае паўстаньне 1863 году і яго лідэра становіцца настолькі нязручнай для беларускага афіцыёзу, пры тым што зусім нядаўна сытуацыя была амаль процілеглай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG