У складзе калёны ня менш за 29 адзінак аўтамабільнай тэхнікі. Сярод іх: 1 УАЗ-Патрыёт, 1 пазадарожнік, 6 бронеаўтамабіляў «Шчука» («Чакан»; адзін з прычэпам), 11 фур, 6 цягачоў (на паўпрычэпах — 6 экскаватараў і 1 ГАЗель), 2 Урал-4320 (тэнт) і 2 КамАЗ.
«Бронеаўтамабілі „Шчука“ („Чакан“) зьяўляюцца адметным транспартным сродкам ПВК „Вагнэр“, адзначае „Беларускі Гаюн“. Паводле праекту, раней падобныя аўтамабілі ў калёнах наймітаў, якія прыбывалі ў Беларусь, не фіксаваліся.
У дадзены момант калёна едзе па трасе Р43 (участак Крычаў — Чэрыкаў). «Беларускі Гаюн» мяркуе, што далей найміты могуць рухацца наступнымі маршрутамі:
- мяжа РФ/РБ — траса Р43 (праз Чэрыкаў, Доўск, Бабруйск) — траса М5 — палявы лягер у вёсцы Цэль
- мяжа РФ/РБ — траса Р43 (праз Крычаў, Чэрыкаў) — траса Р122 (праз Чавусы, Магілёў)трасы М8 і Р93 (Магілёў — Бабруйск) — траса М5 — палявы лягер у вёсцы Цэль.