Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежная ахова Польшчы абвінаваціла беларускія службы ў тым, што яны забясьпечваюць мігрантаў камянямі


Беларускія сілавкі на беларуска-польскай мяжы. Архіўнае фота
Беларускія сілавкі на беларуска-польскай мяжы. Архіўнае фота

Людзі зь беларускага боку кідаюць камяні, цэглу і галіны дрэў у польскіх афіцэраў і салдат. Беларускія памежнікі ім спрыяюць.

Беларускія службы, якія калісьці адказвалі за ахову мяжы, цяпер займаюцца арганізацыяй і заахвочваньнем незаконнага перасячэньня яе мігрантамі, паведамляе польскае памежнае ведамства.

Паводле польскіх памежнікаў, іх беларускія калегі паказваюць мігрантам зручныя месцы для выхаду на польскі бок, даюць рэчы, неабходныя для сілавога супраціву.

Людзі зь беларускага боку кідаюць камяні, цэглу і галіны дрэў у афіцэраў і салдат, ствараючы пагрозу іх жыцьцю і здароўю, гаворыцца ў паведамленьні польскай памежнай службы.

Польскі бок апублікаваў запіс, зроблены на ўчастку заставы ў Дубічах Царкоўных. На відэа бачна, як памежнік стаіць ля плота і прыкрываецца шчытом. Чуваць гукі ад камянёў, якія трапляюць у мэталічныя канструкцыі плота.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG