Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мігранты на мяжы Беларусі і Польшчы некалькі разоў закідвалі камянямі польскія патрулі


Пашкоджаны аўтамабіль памежнай службы Польшчы. 23 ліпеня 2023
Пашкоджаны аўтамабіль памежнай службы Польшчы. 23 ліпеня 2023

Падчас атакі камянямі адзін польскі жаўнер быў паранены. Таксама пацярпеў службовы аўтамабіль памежнай службы.

23 ліпеня 54 мігранты (з Емэну, Індыі, Эрытрэі) спрабавалі нелегальна трапіць зь Беларусі у Польшчу.

Групы іншаземцаў зь беларускага боку чатыры разы атакавалі камянямі польскія патрулі на ўчастках Дубічы Царкоўныя і Мельнік.

Паведамляецца, што ў выніку нападу адзін польскі салдат быў паранены.

Памежнікі таксама апублікавалі фатаздымак разьбітай шыбы ў адным са службовых аўтамабіляў.

У Літве ў нядзелю паведамілі аб 28 спробах парушэньня мяжы, у Латвіі — аб 20.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG