Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна вярнула ўжо палову тэрыторыі, захопленай РФ з пачатку ўварваньня, — Блінкен


Энтані Блінкен
Энтані Блінкен

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што Ўкраіна вярнула сабе палову тэрыторыі, захопленай з самага пачатку поўнамаштабнага ўварваньня. У той жа час Кіеў сутыкнуўся зь «вельмі цяжкай барацьбой» у спробе адваяваць яшчэ больш сваіх земляў, сказаў ён у нядзелю ў інтэрвію тэлеканалу CNN.

«Ужо вернута каля 50 працэнтаў таго, што першапачаткова было захоплена», — сказаў Блінкен.

«Гэта ўсё яшчэ адносна раньнія дні контранаступу. Гэта цяжка. Гэта не завершыцца на працягу наступнага тыдня ці двух. Мы ўсё яшчэ разьлічваем, на мой погляд, на некалькі месяцаў», — дадаў ён.

На пытаньне, ці атрымае Ўкраіна зьнішчальнікі F-16 амэрыканскай вытворчасьці, Блінкен сказаў, што верыць у гэта.

«І важна засяродзіцца на тым, каб пераканацца, што, калі яны гэта зробяць, яны будуць належным чынам навучаны, яны змогуць абслугоўваць самалёты і выкарыстоўваць іх з розумам», — сказаў ён.

Напярэдадні прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі выказаў надзею, што контранаступ украінскай арміі «набярэ абароты» пасьля павольнага пачатку. Ён адзначыў, што, нягледзячы на цяжкасьці, ва УСУ ёсьць прасоўваньне.

З пачатку ў чэрвені ўкраінскага контранаступу баі аказаліся больш жорсткімі, чым чакалі некаторыя экспэрты, часта прагрэс вымяраецца сотнямі мэтраў, а не дзясяткамі кілямэтраў. Украіна спадзяецца выкарыстоўваць контранаступ, каб выцесьніць значную колькасьць расейскіх войскаў з украінскай зямлі і пераламіць ход вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG