Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разбурылі 5 участкаў дарог да мяжы зь Беларусьсю, заклалі больш за 2,5 тыс. мінаў. Як ва Ўкраіне «прадухіляюць дзеяньні праціўніка»


Украінска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйнае фота
Украінска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйнае фота

За апошні тыдзень украінскія вайскоўцы разбурылі 5 участкаў дарог, якія вядуць да мяжы з Беларусьсю, сфармавалі 60 замінаваных лясных завалаў, заклалі больш як 2,5 тыс. супрацьтанкавых мін.

Пра гэта паведаміла 22 ліпеня прэс-служба Аб’яднаных сіл Узброеных сіл Украіны са спасылкай на камандуючага Сяргея Наева. Паводле яго, гэта зроблена з мэтай «прадухіленьня дзеяньняў праціўніка» зь беларускага кірунку.

Камандуючы АС УСУ таксама выказаў меркаваньне, што ўсе «мерапрыемствы, да якіх зараз прыцягваюцца члены ПВК «Вагнэр» у Беларусі, «адбываюцца з мэтай псыхалягічнага ціску на насельніцтва Ўкраіны».

«Для запалохваньня. Але нас ня трэба палохаць, бо мы ведаем, чым трэба займацца, і робім усё для таго, каб варожыя выведніцкія дывэрсійныя сілы не змаглі пасьпяхова дзейнічаць на тэрыторыі Ўкраіны, у прыватнасьці на Кіеўскім кірунку, у Чарнобыльскай зоне», — заявіў Наеў.

Раней у гэты дзень спікер Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка сказаў, што на беларускай тэрыторыі Беларусі можа знаходзіцца каля 5 тыс. вагнэраўцаў. Паводле яго слоў, такая колькасьць «непасрэднай пагрозы не ўяўляе», але сілы абароны краіны «павінны быць гатовыя да любых сытуацый, у тым ліку да недапушчэньня правакацый на мяжы».

19 ліпеня Наеў паведаміў, што на мяжы з Беларусьсю пракапана больш за 40 км супрацьтанкавых равоў, створана больш як 30 тыс. разнастайных мінных пастак. Умацаваныя пазыцыі, на яго думку, «стануць нечаканымі для ворага», калі той «захоча ўварвацца на нашую тэрыторыю».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG