Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: сфармавалі ўрад БНР


Падзеі 22 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

22 ліпеня 1918 году сфармавалі Ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі на чале зь Янкам Серадой. У адрозьненьне ад іншых кіраўнікоў БНР, Серада не пакінуў Беларусі. У 1930-м яго арыштавалі паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў «Саюзе вызваленьня Беларусі» і саслалі ў Яраслаўль на 5 гадоў. У 1941 годзе яму вынесьлі паўторны прысуд — 10 гадоў пазбаўленьня волі. Янка Серада памёр у 1943 годзе пры нявысьветленых абставінах.

Янка Серада, партрэт
Янка Серада, партрэт

Таксама ў гэты дзень

1903 — заснаваная Беларуская сацыялістычная Грамада.

1930 — у Менску быў арыштаваны Вацлаў Ластоўскі. Разам з Ластоўскім у ліпеньскія дні 1930 году было арыштавана больш за сто навукоўцаў і літаратараў. Гэта была першая хваля масавых сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі, якія зьнішчылі незалежную нацыянальную інтэлігенцыю.

Вацлаў Ластоўскі
Вацлаў Ластоўскі

1944 — створаны напярэдадні ў Холме каля Любліну Польскі камітэт нацыянальнага вызваленьня выдаў Маніфэст да польскага народу, у якім сфармуляваў праграму пабудовы народна-дэмакратычнай Польшчы. Праз 4 дні ўрад СССР падпісаў пагадненьне з Камітэтам, прызнаючы яго ўладай на вызваленай ад гітлераўцаў польскай тэрыторыі. Пад канец 1944 году Камітэт быў ператвораны ў Часовы ўрад. У камуністычны пэрыяд дата 22 ліпеня адзначалася як Сьвята незалежнасьці краіны.

2011 — у Нарвэгіі Андэрс Брэйвік зрабіў два тэрарыстычныя напады, забіўшы 87 чалавек.​

У гэты дзень нарадзіліся

1887Януш Корчак, польскі пэдагог, пісьменьнік, лекар і грамадзкі дзяяч. У нацысцкім канцлягеры Трэблінка ён адмовіўся ад прапанаванай свабоды, застаўся са сваімі выхаванцамі і прыняў зь імі сьмерць у газавай камэры.

1919Міхаіл Булахаў, беларускі мовазнаўца. Аўтар больш як 300 працаў па расейскай, беларускай і іншых славянскіх мовах і па лінгвістычнай тэорыі.

1936Вячаслаў Чамярыцкі, беларускі літаратуразнаўца.

У памяці

1864Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік.

Фёдар Дастаеўскі
Фёдар Дастаеўскі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG