Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцслужбы Польшчы: Разглядаем тры сцэнары дзеяньняў вагнэраўцаў у Беларусі


Тэхніка ПВК «Вагнэра»
Тэхніка ПВК «Вагнэра»

15 ліпеня ў Магілёўскай вобласьці Беларусі было зафіксавана перамяшчэньне калёны тэхнікі так званай ПВК «Вагнэр».

Намесьнік міністра-каардынатара спэцслужбаў, упаўнаважаны ўрада Польшчы па бясьпецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын падкрэсьліў, што спэцслужбы разглядаюць тры магчымыя сцэнары дзеяньняў вагнэраўцаў:

«ПВК „Вагнэр“ можа мець дачыненьне да ўзмацненьня рэжыму Лукашэнкі, да гібрыдных дзеяньняў супраць Захаду, а таксама можа весьці падрыхтоўку да адкрыцьця новага фронту ў вайне супраць Украіны. Усё гэта пакуль незразумела, таму прыярытэтам спэцслужбаў на дадзены момант зьяўляецца адсочваньне дзеяньняў вагнэраўцаў у Беларусі», — паведаміў Станіслаў Жарын.

Намесьнік міністра-каардынатара спэцслужбаў таксама згадаў пра магчымы ўдзел ПВК «Вагнэра» ў гібрыдных атаках на польскую мяжу.

15 ліпеня ў Магілёўскай вобласьці было зафіксавана перамяшчэньне калёны тэхнікі ПВК «Вагнэр». Калёна накіроўвалася ў бок горада Асіповічы, дзе разьмешчаная былая ваенная база Ракетных войскаў УС Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG