Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія вылучыла ўрадавыя стыпэндыі, каб падтрымаць беларускае студэнцтва


Прага, архіўнае фота
Прага, архіўнае фота

Стала вядомая колькасьць стыпэндый і мова навучаньня на іх.

Офіс дэмакратычных сіл у Чэскай Рэспубліцы паведаміў пра посьпех у перамовах з уладамі краіны адносна адукацыйных праграм.

«Як вядома, Беларусь апошнім часам не была ў сьпісе краінаў-рэцыпіентаў чэскіх урадавых стыпэндый, але дзякуючы намаганьням беларускіх дэмакратычных сілаў гэта атрымалася памяняць», — напісаў Офіс на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

У 2023/2024 годзе па такіх стыпэндыях пачнуць навучацца 11 чалавек, сярод якіх былыя палітзьняволеныя, фізычна пацярпелыя ад рэжыму, а таксама палітычныя і грамадзкія актывісты. Большасьць абрала мовай навучаньня чэскую. Некалькі чалавек будуць навучацца па-ангельску.

На 2024/2025 навучальны год для грамадзян Беларусі прадугледжана 5 урадавых стыпэндый для навучаньня ў магістратуры альбо дактарантуры па-ангельску. Адбор кандыдата чэскі бок будзе праводзіць у супрацоўніцтве з Офісам беларускіх дэмакратычных сіл у Чэскай Рэспубліцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG