Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ўзарвала ракетны склад на Луганшчыне, Расея двойчы за суткі абстраляла Харкаў. Асноўнае ў 508-ы дзень вайны


Ракетная атака на Харкаў, ілюстрацыйнае фота
Ракетная атака на Харкаў, ілюстрацыйнае фота

Войскі Ўкраіны нанесьлі ўдары па складзе ракетнага ўзбраеньня ў акупаваным Юбілейным раёне Луганскай вобласьці, паведамляе ўпраўленьне стратэгічных камунікацый Узброеных сіл Украіны.

Раней у сацсетках паведамлялася, што ў акупаванай Луганскай вобласці прагрымеў выбух, пасьля якога прагучала дэтанацыя.


Журналісты праекту Радыё Свабода Донбас.Реалии вызначылі геалякацыю месца патрапленьня, якое, верагодна, зьяўляецца складам боепрыпасаў.

Паводле экспэртаў, цэх, які бачны на мапе каля тэрыкону, зьяўляецца былым мэханічным цэхам шахты і выкарыстоўваўся расейскім войскам як ангар для рамонту і захоўваньня цяжкай тэхнікі.

  • Пуцін заявіў, што ўкраінскі контранаступ ня мае посьпеху. Ён таксама сказаў, што расейскія войскі на некаторых кірунках перайшлі ў наступ, гэта ўскосна прызналі і ў Кіеве – намесьніца міністра абароны Ўкраіны Ганна Маляр паведаміла аб складанай сытуацыі на ўсходняй частцы фронту і аб спробе наступу расейскай арміі ў Харкаўскай і Данецкай абласьцях.
  • Губэрнатар Севастопаля заявіў аб масіраваным нападзе ўкраінскіх беспілётнікаў у раёне мыса Херсонес, Севастопальскай бухты і Балаклавы. Рух паромаў і катэраў у бухце быў часова спынены. Паводле губэрнатара, пяць беспілётнікаў удалося нэўтралізаваць сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, яшчэ тры зьбілі.
  • Расейская армія двойчы за суткі абстраляла ракетамі Харкаў, паведамілі мясцовыя ўлады. Паводле папярэдніх дадзеных, 4 чалавекі пацярпелі.
  • Губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Расеі абвінаваціў УСУ ў абстрэле раёна цэнтральнага рынку ў Шабекіне з рэактыўных сыстэм залпавага агню «Град», паводле яго, загінула жанчына.
  • Кіраўнік Запароскай абласной ваеннай адміністрацыі паведаміў, што Расея нанесла 52 удары па 13 населеных пунктах вобласьці. Восем чалавек параненыя.

Ва ўмовах вайны праверыць гэтыя зьвесткі зь незалежных крыніц немагчыма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG