Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІТ-спэцыяліст Лібер паспрачаўся з прапагандыстам Гігіным наконт стану ІТ-галіны


Парк высокіх тэхналёгіяў
Парк высокіх тэхналёгіяў

Прапагандыст Вадзім Гігін заявіў, што «Беларусь ужо стала брэндам высокай якасьці высокіх тэхналёгіяў і праграмаваньня», і намякнуў, што краіна нічога не губляе ад рэкорднага адтоку IT-адмыслоўцаў.

«Ну ад'ехалі нейкія айцішнікі, некаторыя сышлі з гэтай галіны, нейкія кампаніі вывелі свае актывы. Ды гладкай ім дарогі», — сказаў Гігін.

У інтэрвію парталу «Зеркало» вядомы прадстаўнік IT-галіны Павал Лібер запярэчыў гэтым ацэнкам.

— Краіна, у якой адбыўся адток IT-спэцыялістаў на ўзроўні 50% ад таго, што было ў 2020-м, ня можа быць брэндам краіны высокіх тэхналёгіяў. Больш за тое, гэты працэс працягваецца, усё больш спэцыялістаў выціскаюцца з краіны, — заявіў «Зеркалу» распрацоўшчык плятформы «Голас» і аўтар праекту «Новая Беларусь» Павал Лібер.

Ён перакананы, што, бачачы гэты адток, кліенты ня могуць разглядаць Беларусь як стабільную, надзейную і прадказальную пляцоўку для супрацоўніцтва або інвэстыцыяў.

— А калі Беларусь фактычна стала суагрэсарам у вайне, амэрыканскія і эўрапейскія кампаніі ў прынцыпе пачалі актыўна адмаўляцца ад працы з нашай краінай, таму беларускія IT-кампаніі пераводзяць усё больш бізнэсу за мяжу і таксама, у сваю чаргу, менш інвэстуюць у разьвіцьцё IT-адукацыі і IT-індустрыі ўнутры краіны, — кажа Лібер. — Усё гэта прыводзіць да таго, што зьяжджаюць спэцыялісты добрага ўзроўню, здольныя лёгка працаваць у іншай краіне, а папаўненьне гэтага актыву запаволенае. Больш за тое, многія людзі цяпер хочуць стаць айцішнікамі, каб была магчымасьць зьехаць, маючы зразумелыя пэрспэктывы і стабільны заробак.

Тое, што цяпер адбываецца з IT-індустрыяй, ён ацэньвае як «катастрофу, наступствы якой давядзецца выпраўляць шмат гадоў». «І то пры ўмове, што краіна стане нармальнай здаровай дэмакратычнай краінай, куды айцішнікі будуць хацець вярнуцца», — мяркуе Лібер.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG