Адзначаецца, што падтрымка з боку ўладаў Беларусі адыгрывае важную ролю ў агрэсіі Расеі супраць Ўкраіны, бо яна «па-ранейшаму дае сваю тэрыторыю і інфраструктуру, каб дазволіць расейскім сілам атакаваць Украіну і падтрымліваць расейскую агрэсію». Беларусь, а таксама Іран заклікаюць «спыніць сваё спрыяньне Расеі і вярнуцца да павагі міжнароднага права».
Таксама адзначаецца, што ўсё большая вайсковая інтэграцыя Расеі зь Беларусьсю «мае наступствы для рэгіянальнай стабільнасьці і абароны альянсу».
«Мы заклікаем Беларусь спыніць зламысную дзейнасьць супраць яе суседзяў, паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды і падпарадкоўвацца міжнароднаму праву», — гаворыцца ў камюніке.