Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі энэргаблёк БелАЭС падключылі да сеткі


БелАЭС, архіўнае фота
БелАЭС, архіўнае фота

Ён быў адключаны з 28 чэрвеня для плянавага ахалоджваньня рэактара.

Другі энэргаблёк Беларускай атамнай электрастанцыі 10 ліпеня падключаны да сеткі пасьля «пасьпяховага завяршэньня плянавых выпрабаваньняў рэжымаў расхалоджваньня рэактара ў рамках праграмы досьледна-прамысловай эксплуатацыі», паведаміла Мінэнэрга.

Далей на ім будуць праводзіцца «дынамічныя выпрабаваньні на розных узроўнях магутнасьці з разгрузкай энэргаблёка, у тым ліку да нулявога ўзроўню, з наступнай ацэнкай характарыстык абсталяваньня перад яго комплексным апрабаваньнем на праектнай магутнасьці».

Другі энэргаблёк БелАЭС адключаўся ад сеткі з 10 па 14 чэрвеня. Тады Мінэнэрга патлумачыла гэта неабходнасьцю правесьці «дасьледаваньні нэўтронна-фізычных характарыстык актыўнай зоны рэактара блёка са зьніжэньнем яго магутнасьці да мінімальна кантраляванага ўзроўню з адключэньнем ад сеткі».

Потым энэргаблёк адключалі ад сеткі з 28 чэрвеня да 10 ліпеня.

Беларуская АЭС узводзіцца паблізу Астраўца (Горадзенская вобласьць) пераважна за кошт крэдыту Расеі па расейскім праекце ВВЭР-1200. Генэральным праектантам і генпадрадчыкам выступае інжынірынгавая кампанія «АСЭ», гэта галаўная арганізацыя інжынірынгавага дывізіёну расейскай дзяржкарпарацыі «Росатом».

Пачатак прамысловай эксплюатацыі другога блёку заплянаваны на сёлетні кастрычнік.

  • Першы блёк БелАЭС пачаў выпрацоўваць электрычнасьць у рэжыме досьледна-прамысловай эксплюатацыі 3 лістапада 2020 году, у камэрцыйную эксплюатацыю яго ўвялі 10 чэрвеня 2021 году.
  • З моманту ўвядзеньня ў прамысловую эксплюатацыю першы энэргаблёк больш прастойваў, чым працаваў: 255 дзён з 488, або звыш 52% часу (паводле дадзеных на 11 кастрычніка 2022 году).
  • У канцы красавіка 2022 году першы энэргаблёк спынілі на рамонт, ён прастойваў паўгода — да 9 лістапада 2022-га.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG