27 чэрвеня СМІ паведамілі пра рамонт былой вайсковай часткі ў вёсцы Цэль Асіповіцкага раёну і пашырылі зьвесткі пра тое, што ў лягеры могуць разьмясьціцца баевікі ПВК «Вагнэр». Радыё Свабода атрымала спадарожнікавыя здымкі, на іх відаць, што каля вёскі Цэль пабудаваны намётавы лягер прыкладна на 300 намётаў.
7 ліпеня ў Мінабароны Беларусі заявілі, што гэта «летні лягер», які разгортваўся «для трэніроўкі як вайскоўцаў, так і прадстаўнікоў цывільнай адміністрацыі ў рамках разгортваньня сыстэмы тэрытарыяльнай абароны». Паводле Мінабароны, лягер можа зьмясьціць да 5 тысяч чалавек. У ведамстве дадалі, што прадстаўнікі ПВК «Вагнэр» пакуль не прыбывалі для агляду магчымага месца разьмяшчэньня байцоў кампаніі ў лягеры ў раёне Асіповічаў.