Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У СБУ падазраюць праваслаўнага сьвятара ў спрыяньні прымусоваму вывазу цывільных з Украіны ў Беларусь


Сьледчыя СБУ ў часе вобшукаў на тэрыторыі Кіева-Пячорскай лаўры, якая пакуль яшчэ зьяўляецца цэнтрам Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Ілюстрацыйнае фота
Сьледчыя СБУ ў часе вобшукаў на тэрыторыі Кіева-Пячорскай лаўры, якая пакуль яшчэ зьяўляецца цэнтрам Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Ілюстрацыйнае фота

Сьледчыя таксама расьсьледуюць абставіны функцыянаваньня расейскай катоўні на тэрыторыі храма, у якім служыць Віктар Талько.

У Службе бясьпекі Ўкраіны (СБУ) паведамілі аб пачатку крымінальнага расьсьледаваньня датычна сьвятара храма Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату ў Барадзянцы Кіеўскай вобласьці, які дапамагаў расейскім войскам у часе акупацыі ў 2022 годзе.

Як паведаміла прэсавая служба СБУ, цяпер правяраюцца зьвесткі аб магчымым спрыяньні сьвятара Віктара Талька ў прымусовым перамяшчэньні ў Беларусь амаль 100 жыхароў Кіеўшчыны.

Апроч таго, сьледчыя расьсьледуюць абставіны функцыянаваньня расейскай катоўні на тэрыторыі храма, у якім служыць Віктар Талько.

Паводле папярэдняй вэрсіі, сьвятар «прапанаваў акупантам выкарыстоўваць падвальнае памяшканьне рэлігійнай установы для трыманьня там удзельнікаў руху супраціву».

Сьледзтва ўжо задакумэнтавала, што толькі з 29 па 31 сакавіка 2022 году расейскія войскі ўтрымлівалі там трох украінскіх валянтэраў, якія прывезьлі гуманітарную дапамогу для мясцовых жыхароў.

Справа расьсьледуецца паводле ч. 4 артыкулу 111-1 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (калябарацыйная дзейнасьць караецца штрафам ад 170 тысяч грыўняў (прыблізна 4,6 тысячы даляраў у эквіваленце. — РС) або пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 3 да 5 гадоў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG