Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст зь Бярозаўкі прайшоў праз кому ў Польшчы. Яму пачалі збор грошай


Сяргей Пантус. Архіўнае фота
Сяргей Пантус. Архіўнае фота

Сябар БНФ Сяргей Пантус трапіў у шпіталь у Польшчы, перажыў некалькі апэрацый. Сама меней некалькі месяцаў ён ня зможа працаваць.

Сябар БНФ Сяргей Пантус трапіў у шпіталь у Польшчы, перажыў штучную кому і некалькі апэрацый. Сама меней некалькі месяцаў ён будзе аднаўляцца і ня зможа працаваць. BySol пачаў збор грошай.

Сяргей Пантус зьехаў зь Беларусі напрыканцы 2021 году праз палітычны перасьлед. За 2020–2021 гады яго тройчы судзілі, далі штрафаў больш як на $1000, правялі ператрус у межах крымінальнай справы. Апошнім часам ён жыў у Беластоку, рабіў на будоўлі.

Сёлета 19 чэрвеня ён страціў прытомнасьць на працы, паведамляе BySol. Яму паставілі дыягназ — разрыў анэўрызмы судзінаў галаўнога мозгу. Зрабілі некалькі апэрацый, увялі на некалькі дзён у штучную кому. Цяпер актывіст апрытомнеў, але застаецца ў шпіталі. Яму патрэбная працяглая рэабілітацыя, сама меней паўгода. У гэты час ён ня зможа працаваць і забясьпечваць сябе.

Сяргею Пантусу 48 гадоў. Паходзіць зь Бярозаўкі. Вярнуўся туды пасьля жыцьця ў Менску і Лёндане. Займаўся грамадзка-палітычнай дзейнасьцю больш за 20 гадоў. Сябар Сойму Партыі БНФ, галоўны на Лідчыне ў БНФ; сябра руху «За свабоду» і Таварыства беларускай мовы.

Сяргей Пантус (зьлева) і Вітольд Ашурак. Архіўнае фота
Сяргей Пантус (зьлева) і Вітольд Ашурак. Архіўнае фота

Сяргей разам з паплечнікамі рабілі і ўсталёўвалі ў Беларусі крыжы і памятныя знакі ў гонар паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Удзельнічалі ў абароне Курапатаў. Ладзілі акцыі супраць экалягічнага забруджваньня на Лідчыне. У 2019 годзе яны зрабілі розгалас, калі ў рэках на Гарадзеншчыне здарыўся вялікі мор рыбы. Браў удзел у выбарчай кампаніі ў парлямэнт свайго сябра, бярозаўскага актывіста Вітольда Ашурка.

Сяргей Пантус быў блізкім сябрам Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калёніі, браў удзел у фільме Свабоды пра Вітольда.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG