Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што павінна быць у «трывожнай валізцы» на выпадак радыяцыйнай аварыі, – Мінздароўя Ўкраіны


Торба ў колерах украінскага сьцягу
Торба ў колерах украінскага сьцягу

У выпадку выбуху на Запароскай АЭС жыхары зоны патэнцыйнай радыяцыйнай аварыі павінны быць гатовыя да магчымай эвакуацыі, папярэджвае ўкраінскае Міністэрства аховы здароўя.

Калі ўлады афіцыйна абвясьцілі надзвычайную радыяцыйную сытуацыю, рэкамэндуецца заставацца ў памяшканьні або выходзіць як мага хутчэй, сачыць за далейшымі абвесткамі і выконваць інструкцыі ўладаў.

У выпадку, калі трэба эвакуявацца, у валізцы або заплечніку павінны быць:

  • Дакумэнты і іх копіі (дакумэнты, якія сьведчаць асобу, мэдычныя дакумэнты, дакумэнты, якія пацьвярджаюць права ўласнасьці на рухомую і нерухомую маёмасьць, кантакты асоб, да якіх можна зьвярнуцца ў выпадку крайняй неабходнасьці).
  • Маска або рэсьпіратар.
  • Аптэчка і тыднёвы запас лекаў (пры наяўнасьці хранічных захворваньняў).
  • Вільготныя сурвэткі.
  • Зьменнае адзеньне і абутак.
  • Неабходны мінімальны запас вады і ежы.

Памятка нагадвае, што трэба шчыльна абгарнуць валізку ці торбу харчовай плёнкай або стужкай. Гэта значна палегчыць працэс іх абеззаражаньня ў санэпідэмстанцыях.

Асобна падкрэсьліваецца, што «калі вы знаходзіцеся ў зоне радыяцыйнай аварыі, пакідаць будынкі можна толькі пасьля адпаведных указаньняў уладаў. Мясцовыя ўлады паведамяць аб разьмяшчэньні пунктаў эвакуацыі, а таксама аб найбольш бясьпечных маршрутах перамяшчэньня, калі вы эвакуіруецеся на ўласным аўтамабілі».

  • Сёньня Ўкраіна і Расея па чарзе абвінавацілі адзін аднаго ў падрыхтоўцы тэракту на ЗАЭС. Украіна афіцыйна паведаміла аб магчымым падрыве «найбліжэйшым часам» Запароскай АЭС, якую кантралююць расейцы. У «Расэнергаатаме» заявілі, што Кіеў у ноч на 5 ліпеня нібыта зьбіраецца атакаваць АЭС высокадакладнай зброяй.
  • Паводле Генштабу Ўзброеных сілаў Украіны, «сёньня на даху трэцяга і чацьвёртага энергаблёкаў ЗААЭС былі разьмешчаныя староньнія прадметы, падобныя на выбуховыя прылады. Іх дэтанацыя не павінна пашкодзіць энергаблёкі, але можа стварыць карціну абстрэлаў з Украіны. Расейскія СМІ і Telegram-каналы дэзынфармуюць пра гэта», – гаворыцца ў паведамленьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG