Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне суд перадаў вайскоўцам беларускія грузавыя аўтамабілі, затрыманыя на Адэскай мытні


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Два аўтамабілі арыштавалі год таму ў кантрольна-прапускным пункце Стараказачча — Белгарад-Дністроўскі ў Адэскай вобласьці.

Кіеўскі раённы суд Адэсы скасаваў арышт на два грузавыя аўтамабілі Scania, якія належалі беларускай кампаніі «ТракСторБел», і перадаў адной з вайсковых частак у Адэскай вобласьці.

Аўтамабілі арыштавалі ў чэрвені 2022 году ў рамках крымінальнай справы, якую завялі паводле ч. 2 арт. 364 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны («Злоўжываньне ўладай або службовым становішчам для атрыманьня правамернай выгады, што прывяло да цяжкіх наступстваў», караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 3 да 6 гадоў з забаронай займаць адказныя пасады і штрафам у памеры ад 7 да 17 тысяч грыўняў, што эквівалентна 200-450 далярам. — РС).

Кампанія «ТракСторБел» працуе на рынку з 2017 году і займаецца рэалізацыяй камэрцыйнага транспарту. З 2019 году кампанія аказвае паслугі арэнды грузавых прычэпаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG