Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Захапленьне мужнасьцю зьмянілася на недавер». Зьявіліся вынікі апытаньня палякаў пра беларусаў пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне


Беларусы на акцыі ў Варшаве, Польшча. Архіўнае фота
Беларусы на акцыі ў Варшаве, Польшча. Архіўнае фота

82 адсоткі апытаных палякаў лічаць, што беларусы ставяцца да іх непрыязна. Гэта вялікая зьмена ў параўнаньні з 2020 годам, калі так думалі 15% рэспандэнтаў, піша Gazeta Wyborcza з спасылкай на справаздачу Цэнтру дыялёгу імя Юліюша Мерашэўскага.

На пытаньне аб асацыяцыях зь «Беларусьсю» рэспандэнты назвалі ў асноўным нэгатыўныя словы, такія як «вайна», «таталітарызм», «аўтарытарнае праўленьне».

Пацярпеў і імідж беларускай нацыі, адзначае выданьне.

«Станоўчы вобраз беларускага грамадзтва пасьля пратэстаў 2020 году зьмяніўся нэгатыўнымі асацыяцыямі, зьвязанымі з ростам рэпрэсіўнасьці, агрэсіўнасьці і прарасейскага характару рэжыму Лукашэнкі», гаворыцца ў справаздачы аптаньня грамадзкай думкі, якое праводзілася ў траўні 2023 года.

Захапленьне мужнасьцю беларусаў, якія масава выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць сфальсыфікаваных уладамі выбараў, зьмянілася недаверам.

Сёньня амаль кожны другі польскі рэспандэнт лічыць, што беларусы ставяцца да іх непрыязна. Гэта вялікая зьмена ў параўнаньні з 2020 годам, калі так думалі толькі 15% рэспандэнтаў апытаньня.

«Большая частка палякаў ідэнтыфікуе тое, што робіць беларускі рэжым, з пазыцыяй саміх беларусаў. Існуе ўпэўненасьць, што нацыя ў той ці іншай ступені адказная за дзеяньні сваіх уладаў», — кажа Лукаш Адамскі, намесьнік дырэктара цэнтру імя Мерашэўскага.

Большасць (87%) лічаць, што менавіта беларускія ўлады падтрымліваюць Расею ў вайне з Украінай, а 42%, дадае ён, што самі беларусы шмат у чым абыякавыя і пасіўныя, і, на думку кожнага дзясятага рэспандэнта, яны выступаюць за Расею.

«Гэтыя вынікі адлюстроўваюць кепскае веданьне палякаў таго, што адбываецца ў Беларусі. Пазнаваньне беларускіх апазыцыянэраў ці актывістаў польскай меншасьці, такіх як Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут, дасягае толькі 40 працэнтаў. Гэтая група разумее, што беларусы зьяўляюцца закладнікамі рэжыму і не падтрымліваюць вайну», — кажа доктар Адамскі.

Палякі згодныя з тым, што ў інтэрэсах Польшчы, каб у Беларусі перамагла свабода і дэмакратыя. Кожны другі рэспандэнт лічыць, што беларусам трэба дапамагаць таксама, як заходнія краіны дапамагалі Польшчы пры камунізме.

Няма адзінай думкі пра тое, якой павінна быць палітыка ў дачыненьні да беларусаў, якія пражываюць у Польшчы. На думку 43% рэспандэнтаў, палякі павінны дапамагаць толькі тым з нашых суседзяў, якія выехалі, баючыся палітычнага перасьледу. Кожны трэці лічыць, што Польшча павінна падтрымаць усіх беларусаў, напрыклад аблегчыўшы ім доступ да рынку працы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG