Вайна ўжо стала для Расеі стратэгічным правалам, агаліўшы яе ваенную слабасьць і нанёсшы ўрон расейскай эканоміцы на доўгія гады, а блёк NATO пры гэтым робіцца большым і мацнейшым, сказаў Бэрнс, былы амбасадар ЗША ў Маскве, падчас лекцыі ў брытанскім Фондзе Дычлі ў Англіі, паведамляе Reuters.
«Незадаволенасьць вайной будзе працягваць падточваць расейскае кіраўніцтва, якое існуе ў рэжыме дзяржаўнай прапаганды і рэпрэсій. Гэтая незадаволенасьць стварае для нас у ЦРУ магчымасьць, якая выпадае аднойчы за пакаленьне – у яе аснове агентурная выведка. Мы не дамо ёй прапасьці дарэмна», – сказаў ён.
Ён назваў прыгожынскі мяцеж «узброеным выклікам расейскай дзяржаве» і заявіў, што ён зьяўляецца «ўнутранай справай Расеі, у якой Злучаныя Штаты ня бралі і ня будуць браць ніякага ўдзелу».