Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі ўвёў новыя санкцыі супраць беларускіх і расейскіх кампаній і асобаў, а таксама грузінскай Georgian Airways


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ, якім уводзяцца новыя пэрсанальныя санкцыі супраць 192 фізычных і 291 юрыдычнай асобы.

Як вынікае з указу, апублікаванага на сайце прэзыдэнта Ўкраіны, у асноўным санкцыі датычацца расейскіх кампаній, але ёсьць у сьпісе і 6 кампаній зь Беларусі. пад санкцыі трапілі:

  • ААТ «Рагачоўскі завод «Дыяпраектар»,
  • ААТ «Зэніт-БелОМА»,
  • ААТ «Завод «Оптык»,
  • сумеснае беларуска-германскае прадпрыемства «Цэйс-БелОМА»,
  • ТАА «КБ Бесьпілётныя Верталёты»,
  • РУП «Навукова-вытворчы цэнтар шматфункцыянальных бесьпілётных комплексаў» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Таксама санкцыі ўвялі супраць двух грамадзян Беларусі — Аляксандра Мароза 1975 года нараджэньня (гендырэктар ААТ «Менскі мэханічны завод імя С.І.Вавілава — кіроўная кампанія холдынгу «БелОМА») і Аляксея Шкадарэвіча 1943 года нараджэньня (навукоўца ў галіне лязэрнай фізыкі і прыборабудаваньня НАН Беларусі). Санкцыі супраць іх будуць дзейнічаць 10 гадоў.

Акрамя расейскіх і беларускіх кампаній і фізычных асобаў, санкцыі закранулі прыватную грузінскую авіякампанію Georgian Airways LLC, якая аднавіла палёты ў Расею, і яе заснавальніка Тамаза Гаяшвілі.

Для прадпрыемстваў і грамадзян, якія трапілі пад санкцыі, увялі наступныя абмежаваньні: блякаваньне актываў, поўнае спыненьне гандлёвых апэрацый, спыненьне транзыту прадукцыі прадпрыемстваў праз тэрыторыю Ўкраіны, спыненьне выкананьня фінансавых абавязацельстваў перад гэтымі прадпрыемствамі і г. д. тэрмінам на 10 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG