Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія выдала дазвол на палёты з Расеі авіякампаніі, супраць якой Украіна ўвяла санкцыі за палёты ў анэксаваны Крым


Самалёт авіякампаніі Red Wings. Ілюстратыўнае фота
Самалёт авіякампаніі Red Wings. Ілюстратыўнае фота

Red Wings стала трэцяй кампаніяй, якой грузінскія ўлады дазволілі ажыцьцяўляць палёты ў Грузію. Раней такія дазволы атрымалі Georgian Airways і «Азімут».

Агенцтва цывільнай авіяцыі Грузіі выдала дазвол на палёты з Расеі кампаніі Red Wings. Як паведаміла «Эхо Каваказа», Red Wings будзе выконваць шматразовыя чартэрныя рэйсы Сочы — Тбілісі — Сочы і Масква — Кутаісі— Масква.

«Авіякампанія не знаходзіцца ў чорным сьпісе Эўразьвязу», — заявілі ў агенцтве цывільнай авіяцыі Грузіі.

Украіна ўвяла санкцыі супраць кампаніі Red Wings у 2021 годзе, частка яе самалётаў знаходзіцца пад завочным арыштам за палёты ў Крым.

Red Wings стала трэцяй кампаніяй, якой грузінскія ўлады дазволілі ажыцьцяўляць палёты ў Грузію. Раней такія дазволы атрымалі Georgian Airways і «Азімут».

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у траўні 2023 году падпісаў указ, згодна зь якім аднаўляюцца авіязносіны з Грузіяй і бязьвізавы рэжым для кароткачасовых паездак грамадзян Грузіі ў Расею.

Адначасова Міністэрства замежных спраў Расеі скасавала свае рэкамэндацыі расейцам не наведваць Грузію.

Прэзыдэнтка Грузіі Саломэ Зурабішвілі назвала скасаваньне Расеяй візавага рэжыму для грузінскіх грамадзян «чарговай расейскай правакацыяй».

Грузія разарвала з Расеяй дыпляматычныя дачыненьні ў 2008 годзе, пасьля таго як Расея анэксавала частку тэрыторыі грузінскай дзяржавы.

Візавы рэжым між Расеяй і Грузіяй быў уведзены ў 2012 годзе.

Расея ў чэрвені 2019 году спыніла авіязносіны з Грузіяй, калі там адбываліся антырасейскія пратэсты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG