Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 35-я гадавіна ўтварэньня Таварыства беларускай мовы


Падзеі 27 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

27 чэрвеня 1989 году ўстаноўчы зьезд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова. Старшынём ТБМ быў абраны Ніл Гілевіч.

Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч

«Каб ня ўмёрлі, су...і!» Рэпартаж зь сядзібы ТБМ

Таксама ў гэты дзень

1707 — маскоўскае войска падчас Паўночнай вайны захапіла Быхаў, наймацнейшую фартэцыю ВКЛ.

1929 — у Менску на паседжаньні Бюро ЦК КП(б)Б прадстаўленыя вынікі працы камісіі Ўладзіміра Затонскага, якія сталі штуршком да расправы зь беларускай інтэлігенцыяй.

1941 — у Віцебску НКВД распачаў масавыя расстрэлы палітычных вязьняў.

1944 — у Менску пачаўся Другі Ўсебеларускі кангрэс, скліканы Беларускай цэнтральнай радай.

2007 — Рада Гайнаўкі надала беларускай мове статус дапаможнай.

Сабор у Гайнаўцы
Сабор у Гайнаўцы

2014 — Украіна, Грузія і Малдова падпісалі Пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам.

2014 — у Віцебску адкрылі помнік Альгерду.

У гэты дзень нарадзіліся

1784 Лявон Бароўскі, літаратуразнавец, філёляг, гісторык і тэарэтык літаратуры, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту ў часы студэнцтва Адама Міцкевіча і яго аднагодкаў.

1909Сяргей Знаёмы, пісьменьнік і журналіст, ахвяра сталінізму.

1925Лідзія Арабей, пісьменьніца і літаратуразнаўца, дасьледніца творчасьці Алаізы Пашкевіч (Цёткі).

Лідзія Арабей
Лідзія Арабей

1934Віктар Карамазаў, пісьменьнік.

1951 Рыгор Кійко, мастак-кераміст, сябра КХП-БНФ.

1954Павал Марціновіч, паэт і перакладнік.

1961 Анатоль Лябедзька, палітык і палітвязень.

Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

У памяці

1863Зыгмунт Серакоўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 гадоў (павешаны ў Вільні на Лукіскім пляцы).

1933Міхась Явар, беларускі паэт.

1947 Валянцін Таўлай, беларускі паэт і літаратуразнаўца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG