Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі генэрал пра сытуацыю на мяжы зь Беларусьсю: «Спроба нападу будзе для ворага самагубствам»


Камандуючы Аб’яднанымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны генэрал-лейтэнант Сяргей Наеў
Камандуючы Аб’яднанымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны генэрал-лейтэнант Сяргей Наеў

Сытуацыя на мяжы зь Беларусьсю «застаецца кантраляванай», усе службы, ад выведкі да інжынэрных войскаў, працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, заявіў камандуючы Аб’яднанымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны генэрал-лейтэнант Сяргей Наеў.

«Адносна заяваў аб магчымым удзеле ПВК „Вагнэр“ у нападзе на нашу тэрыторыю з боку Рэспублікі Беларусь. Хачу запэўніць усіх, што сытуацыя ў паўночнай апэратыўнай зоне застаецца стабільнай і кантраляванай», — цытуе Наева ўкраінская служба Радыё Свабода.

Наеў паведаміў, што «цяпер на мяжы зь Беларусьсю нарошчваньня тэхнікі і жывой сілы праціўніка няма».

«Дзяржаўная мяжа знаходзіцца пад надзейнай аховай кругласутачна. Калі гэта адбудзецца і праціўнік паспрабуе перайсьці дзяржаўную мяжу, то для яго гэта будзе нішто іншае, як самагубства. Нашы вайскоўцы гатовы даць годны адказ кожнаму, хто адважыцца перасекчы дзяржаўную мяжу са зброяй у руках», — падкрэсьліў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG