Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр намесьнік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Валер Ухналёў


Валер Ухналёў, архіўнае фота 2017 году
Валер Ухналёў, архіўнае фота 2017 году

Намесьнік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Валер Ухналёў памёр раніцай 24 чэрвеня ў Менску, крыху не дажыўшы да 69 гадоў, паведаміла BPN крыніца ў палітычнай структуры.

Паводле суразмоўцы BPN, палітык памёр з прычыны анкалягічнага захворваньня, якое хутка разьвілося.

Пахаваньне Валера Ўхналёва адбудзецца 26 чэрвеня. Разьвітаньне ў рытуальнай залі на вуліцы Кульман, 9 у Менску з 12.00 да 13.30, паведамляе «Народная Воля».

Валер Ухналёў нарадзіўся 18 ліпеня 1954 году, паводле адукацыі інжынэр-мэханік і палітоляг.

Выкладаў тэхнічныя дысцыпліны ў Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (цяпер Беларуска-расейскі ўнівэрсытэт). З 1978 году займаўся камсамольскай працай. Паводле інфармацыі на сайце «Справядлівага сьвету», «працаваў у савецкіх органах, [быў] выканаўчым дырэктарам камэрцыйнай структуры».

З 1994 году быў сябрам бюро цэнтральнага камітэту Партыі камуністаў Беларусі (ПКБ; так называлася партыя «Справядлівы сьвет» да 2009 году), некалькі разоў абіраўся першым сакратаром яе Менскага абласнога камітэту.

У 2003–2009 гадах займаў пасаду сакратара цэнтральнага камітэту ПКБ, з 2009-га — намесьніка старшыні «Справядлівага сьвету». Балятаваўся ў дэпутаты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG