Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць пэдафілаў у Беларусі рыхтуюцца прымяняць «хімічную кастрацыю»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта гаворыцца ў новым клінічным пратаколе, падрыхтаваным з ініцыятывы Генэральнай пракуратуры.

У клінічным пратаколе распрацавалі мэханізм лячэньня пэдафіліі, прымусовае лячэньне прапанавалі ўнесьці і ў Крымінальны кодэкс краіны. Таксама зацьвердзілі мэханізм рэабілітацыі ахвяр сэксуальнага гвалту.

Генпракуратура адзначае, што Лукашэнка падтрымаў увядзеньне адміністрацыйнай адказнасьці за «прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін, зьмены полу, пэдафіліі і чайлдфры».

Хімічная кастрацыя адбываецца з дапамогай анафрадызіякаў, каб паменшыць лібіда і сэксуальную актыўнасьць.

У адрозьненьне ад хірургічнай кастрацыі, калі палавыя залозы выдаляюцца, хімічная кастрацыя не выдаляе органы і не зьяўляецца формай стэрылізацыі.

Такі від кастрацыі прымяняюць у Аргентыне, Малдове, Польшчы, некаторых штатах ЗША. У некаторых краінах хімічная кастрацыя добраахвотная. Вядомыя выпадкі, калі злачынцы пагаджаліся на ўмяшальніцтва, паколькі баяліся, што змогуць учыніць злачынства на сэксуальнай глебе зноў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG