Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля затрыманьня расейца ў Івацэвічах рэдактара выданьня «Ганцавіцкі час» выклікалі ў РАУС


Павал Дайлід, архіўнае фота
Павал Дайлід, архіўнае фота

Сілавік паведаміў журналісту Паўлу Дайліду, што размова ў Івацэвіцкім РАУС будзе тычыцца сытуацыі, якая адбылася 17 чэрвеня каля крамы «Санта» ў Івацэвічах, дзе затрымалі аўтамабіль на расейскіх нумарах.

Раніцай 19 чэрвеня дадому да рэдактара інтэрнет-рэсурсу ganc-chas.by Паўла Дайліда прыйшлі супрацоўнікі Івацэвіцкага РАУС і прапанавалі паехаць у пастарунак «на размову».

Як стала вядома @bajby, адзін з наведнікаў быў у міліцэйскай форме, другі — у цывільным.

Супрацоўнік у форме паведаміў, што з рэдактарам хочуць паразмаўляць у Івацэвіцкім РАУС наконт сытуацыі, якая адбылася 17 чэрвеня каля крамы «Санта» ў Івацэвічах, дзе затрымалі аўтамабіль на расейскіх нумарах. Пры гэтым супрацоўнік міліцыі сказаў, каб Дайлід узяў з сабой тэлефон.

Адзін з затрыманых у Івацэвічах за кіраваньне аўтамабілем у нецьвярозым стане расейцаў можа быць вайскоўцам расейскага войска.

Партал «Зеркало» адшукаў у сацыяльных сетках вельмі падобнага чалавека з такім жа імем, імем па бацьку і прозьвішчам, якімі назваўся мужчына, што трапіў на відэа. На яго старонцы значыцца, што ў красавіку 2023 году ён заключыў кантракт зь Міністэрствам абароны РФ тэрмінам на два гады. Падразьдзяленьне, у якім ён служыць, можа знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.

Адзін з расейцаў, затрыманых суботнім вечарам каля аднаго з гандлёвых цэнтраў Івацэвічаў, прадставіўся Аляксандрам Леанідавічам Быкавым. Журналісты знайшлі ў сацсетках вонкава падобнага чалавека з такім імем, прозьвішчам і імем па бацьку.

Яму 41 год, ён з Санкт-Пецярбургу (дарэчы, аўтамабіль затрыманых, мяркуючы па нумарах, зарэгістраваны ў Ленінградзкай вобласьці).

28 красавіка 2023 году Аляксандар Быкаў падпісаў кантракт на два гады з расейскім Міністэрствам абароны.

Затрыманы ў Івацэвічах расеец Аляксандар Быкаў (першы зьлева). 17 чэрвеня 2023 году. Фота: «Ганцавіцкі час»
Затрыманы ў Івацэвічах расеец Аляксандар Быкаў (першы зьлева). 17 чэрвеня 2023 году. Фота: «Ганцавіцкі час»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG