Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва пачала будаваць патрульную дарогу ўздоўж Беларусі для лепшага кантролю мяжы


Літоўска-беларуская мяжа. Архіўнае фота
Літоўска-беларуская мяжа. Архіўнае фота

Па словах кіраўніка МУС Агне Білатайце, дарога дапаможа больш эфэктыўна кантраляваць дзяржаўную мяжу, забясьпечыць больш апэратыўнае рэагаваньне службовых асоб на парушэньні мяжы і выпадкі пашкоджаньня фізычнага барʼера.

У Літве пачалі будаваць патрульную дарогу ўздоўж фізычнага бар'ера на мяжы зь Беларусьсю, піша агенцыя BNS з спасылкай на МУС Літвы.

Па новапабудаванай дарозе шырынёй да 3,5 мэтра патрулі змогуць перамяшчацца пешшу або на аўтатранспарце. У плянах зрабіць 100 км дарогі за 10 млн эўра. Пры наяўнасьці дадатковага фінансаваньня работы правядуць яшчэ на ўчастку працягласьцю 253 км.

Па словах кіраўніка МУС Агне Білатайце, дарога дапаможа больш эфэктыўна кантраляваць дзяржаўную мяжу, забясьпечыць больш апэратыўнае рэагаваньне службовых асоб на парушэньні мяжы і выпадкі пашкоджаньня фізычнага барʼера.

«Інвэстыцыі ў ахову межаў акупляюцца ня толькі прадухіленьнем нелегальнай міграцыі, але і барацьбой з кантрабандай. У апошнія гады максымальна ўзмоцнена ахова дзяржаўнай мяжы зь Беларусьсю і Расеяй. Цяпер вонкавая мяжа Літвы і Эўразьвязу зьяўляецца самай сучаснай і найбольш надзейна кантраляванай ва ўсёй супольнасьці краін ЭЗ і Шэнгенскага пагадненьня», — гаворыцца ў паведамленьні МУС.

На гэты момант працягласьць патрульнай дарогі на мяжы Літвы зь Беларусьсю складае каля 5 кілямэтраў.

На літоўска-беларускай мяжы ўжо паставілі 530-кілямэтровую агароджу і 360 км сьпіральнай загароды, сыстэмы памежнага назіраньня. Агульная працягласьць мяжы Літвы зь Беларусьсю складае 679 кілямэтраў, зь якіх больш за 100 кілямэтраў праходзяць па берагах рэк і азёр.

15 чэрвеня Памежная ахова Польшчы дала справаздачу аб стварэньні 206 км электроннага бар’ера на мяжы зь Беларусьсю. Барʼер складаецца з 3 тысяч відэакамэр дзённага і начнога сачэньня, 400 км дэтэктарных кабэляў і 11 тэлетэхнічных кантэйнэраў.

Улетку мінулага гады польскія ўлады завяршылі будаўніцтва 186-кіламетровага сталёвага плота вышынёй 5,5 м з калючым дротам. Электронны барʼер закрывае ўчасткі мяжы, якія праходзяць па вадзе.

Фізычны барʼер на мяжы зь Беларусьсю таксама будуе Латвія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG