Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальнікі беларускага «Свабоднага тэатру» атрымалі ўзнагароды караля Вялікай Брытаніі


Мікалай Халезін і Натальля Каляда
Мікалай Халезін і Натальля Каляда

Арт-дырэктарам «Свабоднага тэатру» Мікалаю Халезіну і Натальлі Калядзе далі званьні членаў Ордэна Брытанскай імпэрыі (MBE) за заслугі перад тэатрам.

Пра гэта Мікалай Халезін паведаміў у Facebook.

Чарльз III даваў узнагароды ў гонар свайго дня нараджэньня.

Больш за 10 гадоў таму сужэнцы Халезін і Каляда атрымалі палітычны прытулак у Вялікай Брытаніі.

Натальля Каляда мяркуе, што гэтая ўзнагарода прызнае іхнія дасягненьні ў сьвеце тэатра і мастацкае выяўленьне іхняй барацьбы за правы і свабоды чалавека.

«Як мастакі, і як грамадзяне, мы думаем, што сёньня як ніколі важна пакласьці канец вайне ва Ўкраіне і дыктатуры ў Беларусі, каб гарантаваць бясьпеку і стабільнасьць Эўропы», — пракамэнтавала ўзнагароду Натальля Каляда.

Мікалай Халезін адзначыў, што мастацтва фармуе людзей і нацыі.

«Мы жывем у тыя часы, калі часам здаецца, што мастацтва і тэатар больш ня маюць значэньня. Такі гонар яшчэ раз падкрэсьлівае сутнасьць таго, чаму мы робім тое, што робім; і мы падзяляем яе з усімі, хто калі-небудзь быў і працягвае зьяўляцца часткай нашага творчага працэсу — як на сцэне, так і за яе межамі», — выказаўся Мікалай Халезін з нагоды ўзнагароды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG