Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўнесьлі зьмены ў сьпіс кампаніяў, забароненых для продажу


Дом ураду ў Менску
Дом ураду ў Менску

У новай рэдакцыі пастановы Савету міністраў — 1795 прадпрыемстваў.

У першым сьпісе, складзеным у 2022 годзе, было толькі 190 кампаніяў. Новы, пашыраны, пералік апублікаваў Нацыянальны прававы партал.

Цяпер у сьпісе сярод вядомых актываў — «Арыфлэйм», «Саюз-Кабель», «Белбагемія», «Фрызхолд-Майстар» і іншыя.

Сярод уладальнікаў кампаніяў у сьпісе ёсьць і беларусы, зарэгістраваныя ў афшорных зонах. Усе пералічаныя актывы ўлады забаранілі прадаваць. Савет міністраў выпусьціў першы пералік летась для супрацьдзеяньня масаваму зыходу інвэстараў зь Беларусі.

У новай рэдакцыі сьпісу ёсьць і пункты для службовага карыстаньня, недасяжныя іншым людзям.

У канцы кастрычніка 2022 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, згодна зь якім замежным інвэстарам са сьпісу «недружалюбных» забаранілі рэарганізацыю кампаніяў і выхад зь бізнэсу. Указ уступіў у сілу 2 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG