Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонцы віцебскага палітвязьня прад’явілі абвінавачаньне ў крымінальнай справе, іх гадавалую дачку трымаюць у шпіталі


Тацяна Пыцько, архіўнае фота
Тацяна Пыцько, архіўнае фота

Жонку віцебскага відэаапэратара-фрылансэра Тацяну Пыцько вінавацяць у «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзеле ў ім» (арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі), паведамляе «Віцебская Вясна».

Што стала падставай для абвінавачаньня, пакуль не вядома.

Тацяну Пыцько, жонку палітзьняволенага віцебскага відэаапэратара Вячаслава Лазарава затрымалі ўвечары 6 чэрвеня.

Дачку Тацяны і Вячаслава Еву, якой днямі споўніўся год і адзін месяц, накіравалі на ўтрыманьне ў дзіцячы шпіталь — так робяць у тых выпадках, калі ў дзіцяці няма побач блізкіх сваякоў ці апекуноў. Гадавалае дзіця ўзялі пад апеку дзяржавы, пакуль прыватную апеку не аформяць сваякі.

У 2020-м годзе Тацяну судзілі і штрафавалі за ўдзел у мірных шэсьцях. Праз гэта яна страціла настаўніцкую працу ў школе. Пасьля нараджэньня малодшай дачкі займалася выхаваньнем яе і дваіх старэйшых дзяцей ад першага шлюбу.

Яе мужа, відэаапэратара-фрылансэра Вячаслава Лазарава вінавацяць паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу («Спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці») за сувязь зь недзяржаўным СМІ, прызнаным у Беларусі «экстрэмісцкім фармаваньнем». Ужо 4 месяцы Лазарава трымаюць у віцебскім СІЗА-2. Вячаслаў Лазараў ня мае адваката.

У распараджэньні сьледзтва знаходзіцца аргтэхніка Вячаслава Лазарава. У дзень затрыманьня сёлета 9 лютага па месцы ягонай рэгістрацыі міліцыянты правялі ператрус: забралі мабільныя тэлефоны, відэакамэру і іншую апаратуру. Таксама ператрус сілавікі правялі па месцы жыхарства ягонай жонкі Тацяны Пыцько, якая жыла асобна. З кватэры Тацяны забралі ноўтбук і два тэлефоны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG