У пералік уключаныя:
- Заснавальнік і ўладальнік крамы нацыянальных тавараў Symbal.by, культурны мэнэджар Павал Белавус. У траўні яго асудзілі на 13 гадоў зьняволеньня паводле артыкулаў Крымінальнага кодэксу «Здрада дзяржаве», «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», «Заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі» і «Кіраваньне экстрэмісцкім фармаваньнем». Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.
- Былы аглядальнік дзяржаўнага тэлеканала АНТ, кіраўнік прэзыдэнцкага пулу Дзьмітры Семчанка, асуджаны ў сакавіку 2023 году на 3 гады пазбаўленьня волі паводле артыкула «Наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на распальваньне варажнечы паводле прыкметы расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасьці». Прызнаны палітвязьнем.
- Блогер Ян Рудзік, завочна асуджаны на 19 гадоў пазбаўленьня волі па «справе Nexta».
- Былая супрацоўніца пракуратуры, палітзьняволеная Натальля Лашч, якую затрымалі ў жніўні 2022 году ў рамках крымінальнай справы аб перадачы інфармацыі праекту дэананімізацыі «Чорная кніга Беларусі».
- Палітвязень Раман Янкоўскі, асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў зьняволеньня паводле 6 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
- А таксама Андрэй Сініцкі, Кірыл Мацюта, Вячаслаў Янюк, Міхаіл Мякека.
Цяпер у «тэрарыстычным сьпісе» КДБ агулам 1068 чалавек, зь іх 317 — беларусы.