Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы бум інвэстыцый зь Беларусі. З чым гэта зьвязана


Акцыя беларусаў у Варшаве, Польшча. Ілюстрацыйнае фота
Акцыя беларусаў у Варшаве, Польшча. Ілюстрацыйнае фота

Беларусь сёлета займае другое пасьля ЗША месца ў колькасьці замежных інвэстыцый у Польшчу. Пра гэта піша Dziennik Gazeta Prawna са спасылкай на Польскае агенцтва інвэстыцый і гандлю.

З пачатку 2023 году беларускія інвэстары рэалізавалі 12 праектаў у Польшчы, паведамляе выданьне Dziennik Gazeta Prawna.

Пры гэтым заплянавана яшчэ 33 праекты з аб’ёмам інвэстыцый 47,99 млн эўра. Паводле зьвестак агенцтва, беларускія кампаніі маюць намер стварыць 9433 працоўныя месцы. Апярэджваюць беларусаў толькі амэрыканскія інвэстары, у якіх заплянавана рэалізаваць у Польшчы 35 праектаў на 3,4 млрд эўра.

Кіраўнік польскага агэнцтва інвестыцый і гандлю Павэл Курташ патлумачыў такую актыўнасьць беларускіх інвэстараў вынікам праграмы Poland Business Harbour, якая стварае спрыяльныя ўмовы найперш для рэлякацыі IT-бізнэсу і стартапаў. Паводле выданьня Dziennik Gazeta Prawna, беларускія кампаніі ўцякаюць у Польшчу ад рэжыму Лукашэнкі.

Poland Business Harbour першапачаткова была створана для беларускіх кампаній, але празь нейкі час яе дзеяньне пашырылі і на іншыя краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG