Як амэрыканцы ўратавалі беларусаў
Сёлета ў чэрвені спаўняецца 100 гадоў адной малавядомай, амаль забытай, але важнай падзеі: Беларусь пакінулі 13 амэрыканскіх грамадзянаў, якія працавалі ў Менску, Гомелі і Віцебску. «Прыгоды АРА ў Беларусі» – так называецца кніга пра самую вялікую гуманітарную дапамогу насельніцтву Беларусі ў ХХ стагодзьдзі. Чаму гэта падзея важная? Чаму яна забытая? І наогул, што азначае памяць пра гістарычныя падзеі і якую ролю яна адыгрывае у фармаваньні будучыні – пра гэта мы гаворым з аўтарам кнігі Аляксандрам Лукашуком, журналістам, дасьледчыкам гісторыі Беларусі ХХ-га стагодзьдзя, да нядаўняга часу – дырэктарам Беларускай службы Радыё Свабода.