Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здароўе зьняволенага філёзафа Мацкевіча пагоршылася


Уладзімер Мацкевіч
Уладзімер Мацкевіч

Сьвятлана Мацкевіч, жонка філёзафа Ўладзімера Мацкевіча, расказала «Народнай Волі» пра навіны ад мужа.

— Валодзя трымаецца, хаця са здароўем у яго ёсьць пэўныя праблемы, — кажа Сьвятлана Мацкевіч. — Ня буду нічога канкрэтызаваць, няхай гэта будзе мэдычнай таямніцай.

Адвакат да мужа наведваецца ня вельмі часта, але прынамсі такія візыты не адмяняюцца. І гэта ўжо добра.

— Ён працягвае за кратамі нешта пісаць?

— Думаю, так, але на волю перадаваць ён нічога ня можа з таго, што напісаў. Трэба ж разумець, што гэта турма, а не калёнія. Таму невядома яшчэ, наколькі ёсьць умовы, каб там нешта пісаць. І я нават ня ведаю, колькі чалавек у камэры з мужам, як яму там даводзіцца. Наколькі я разумею, у турме зьняволеныя не працуюць, а па рэжыме выходзяць толькі на прагулку.

  • Уладзімер Мацкевіч — беларускі філёзаф і мэтадоляг — быў затрыманы 4 жніўня 2021 году. Яму выставілі абвінавачаньне ў «арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (арт. 342 КК).
  • Канчатковае абвінавачаньне было ўжо па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. У выніку Мацкевіча асудзілі на пяць гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
  • Спачатку зьняволены філёзаф адбываў пакараньне ў Шклоўскай ПК № 17, але на пачатку 2023 году яму зьмянілі рэжым утрыманьня на больш жорсткі і перавялі ў магілёўскую турму № 4.
  • МУС уключыў Уладзімера Мацкевіча ў сьпіс асобаў, якія нібыта датычныя да экстрэмісцкай дзейнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG