Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастака з анэксаванага Расеяй Крыму асудзілі на 15 гадоў за антываенны пэрформанс


Мастак-акцыяніст Багдан Зіза
Мастак-акцыяніст Багдан Зіза

Багдан Зіза абліў дзьверы мэрыі горада Эўпаторыя сіняй і жоўтай фарбай і спрабаваў іх падпаліць.

За гэта Зізу акупацыйныя ўлады Крыму абвінавачваюць ва ўчыненьні тэракту, пагрозу здьзяйсненьня тэракту і закліках да тэрарызму (за відэазварот, які ён запісаў адначасова з акцыяй).

Крымскага мастака-акцыяніста Багдана Зізу расейскі вайсковы суд у Растове-на-Доне асудзіў на 15 гадоў зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму. Першыя чатыры гады яму трэба будзе правесьці ў турме, піша сайт «Грати».

Ноччу 16 траўня 2022 году Зіза абліў дзьверы адміністрацыі Еўпаторыі ў анэксаваным Расеяй Крыме фарбай колераў украінскага сьцяга і паспрабаваў падпаліць іх, пратэстуючы супраць вайны. Яго затрымалі на наступны дзень.

Зіза прызнаў, што правёў антываенную акцыю, але настойваў, што яна нікому не нашкодзіла. Пракурор прасіў для мастака 18 гадоў зьняволеньня.

У апошнім слове Зіза зноў сказаў пра неабходнасьць выступаць супраць вайны і небясьпеку маўчаньня. Пасьля гэтага ён абвясціў галадоўку з 10 чэрвеня, запатрабаваўшы пазбавіць яго расейскага грамадзянства і вызваліць з расейскіх турмаў усіх украінскіх палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG