У канцы траўня ўлады Літвы чарговы раз заклікалі сваіх грамадзянаў пакінуць Беларусь і не наведваць яе. Спыталі ў больш як 20 жыхароў літоўскага памежжа, ці езьдзяць яны ў Беларусь, што купляюць там і што ведаюць пра сытуацыю ў суседняй краіне. Як выявілася, большасьць апытаных амаль нічога ня ведае пра палітычную сытуацыю ў Беларусі.