Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лідзкім РАУС памёр 37-гадовы паэт і дызайнэр Дзьмітры Сарокін


Беларуская турма. Ілюстрацыйнае фота.
Беларуская турма. Ілюстрацыйнае фота.

Дзьмітры Сарокін быў удзельнікам фэстываляў сучаснага мастацтва.

37-гадовы Дзьмітры Сарокін памёр у пастарунку міліцыі на выходных, паведаміў тэлеграм-канал Grodno_grab.

Пра гэта таксама напісаў у твітары праваабаронца Сяргей Сыс са спасылкай на знаёмага памерлага. Гэтую інфармацыю пацьвердзіла і крыніца «Медиазоны».

Прычына, зь якой Дзьмітры Сарокін апынуўся ў РАУС, невядомая. Аднак, як расказаў знаёмы Дзьмітрыя, сілавікі затрымлівалі яго раней і здымалі зь ім відэа.

Прычына сьмерці Дзьмітрыя невядомая. Паводле папярэдняй інфармацыі, пахаваньне прызначана на аўторак 6 чэрвеня.

Сарокін пісаў вершы, удзельнічаў у фэстывалях сучаснага мастацтва. Ён працаваў як дызайнэр, маркетоляг, мастак-канструктар, мэрчэндайзер у розных кампаніях. Ён скончыў Лідзкі тэхнічны каледж як тэхнік-механік, а пасьля вучыўся ў Інстытуце прадпрымальніцтва і парлямэнтарызму на дакумэнтазнаўца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG