Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы пайшоў на саступкі пасьля крытыкі падпісанага ім закону аб неправамерным уплыве Расеі


Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда

Закон выклікаў крытыку з боку юрыстаў і апазыцыйных палітыкаў, а таксама Дзярждэпартамэнту ЗША і Эўрапейскай камісіі.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў 2 чэрвеня, што прапануе ўнесьці папраўкі ў падпісаны ім на гэтым тыдні закон аб неправамерным расейскім уплыве, адказваючы на крытыку, што гэта можа прывесьці да забароны апазыцыйным палітыкам займаць дзяржаўныя пасады, паведамляе агенцтва Reuters.

Раней на гэтым тыдні прэзыдэнт Польшчы Дуда падпісаў закон, прапанаваны кіроўнай партыяй «Права і справядлівасьць» і ўхвалены парлямэнтам, які дазволіць камісіі расьсьледаваць, ці дапусьцілі апазыцыйныя партыі празьмерны ўплыў Расеі ў Польшчы.

Закон адразу выклікаў крытыку з боку экспэтаў і апазыцыйных палітыкаў, а таксама Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША і Эўрапейскай камісіі, якія выказалі занепакоенасьць тым, што ён можа фактычна забараніць асобам займаць дзяржаўныя пасады без належнай судовай працэдуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG