Як Лукашэнка абяцаў Макрону далучыцца да NATO. Што гучала на форуме GLOBSEC
Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што вайна ва Ўкраіне ня скончыцца, пакуль ня будзе вызваленая Беларусь. А Эманюэль Макрон заклікаў ціснуць на Лукашэнку, але пакінуць яму шляхі выхаду з сытуацыі, якая склалася. Гэтыя заявы прагучалі ў сталіцы Славаччыны. У Браціславе завяршыўся міжнародны форум у бясьпецы GLOBSEC. На форуме прысутнічаў журналіст Свабоды Аляксей Знаткевіч. У гутарцы зь Дзьмітрыем Гурневічам ён раскрыў некаторыя дэталі гэтай канфэрэнцыі.