Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць дзён няма інфармацыі пра затрыманую на працоўным месцы экс-дэпутатку Алену Анісім


Алена Анісім. Архіўнае фота
Алена Анісім. Архіўнае фота

17 траўня «Эўрарадыё» з спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла аб затрыманьні былой дэпутаткі і старшыні Таварыства беларускай мовы Алены Анісім. Аднак афіцыйна гэтай інфармацыі пакуль нідзе не пацьвердзілі.

Пяць дзён няма інфармацыі пра затрыманую экс-дэпутатку Алену Анісім.

22 траўня ў адміністрацыі Інстытута мовазнаўства адказалі, што на працы яе няма, піша @nashaniva. Інфармацыі пра лёс супрацоўніцы там ня маюць:

«Тэлефануйце ў кампетэнтныя органы. Нічога ня ведаем. На працы яе няма».

Былую дэпутатку Палаты прадстаўнікоў і кіраўніцу Таварыства беларускай мовы затрымалі 17 мая на працоўным месцы. Куды яе завезьлі і ў чым вінавацяць — невядома.

  • Алена Анісім — беларуская мовазнаўца, былая старшыня зьліквідаванага ўладамі ў 2021 годзе Таварыства беларускай мовы.
  • У 2016 годзе Алена Анісім была абраная дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. У якасьці дэпутаткі яна стала сябрам Пастаяннай камісіі адукацыі, культуры і навукі.
  • На наступных парлямэнцкіх выбарах у 2019 годзе Алену Анісім і Ганну Канапацкую нават не зарэгістравалі кандыдаткамі ў дэпутаты.
  • Анісім адной зь першых заявіла пра свой намер балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году ад патрыятычных сілаў, але пазьней сказала, што ня будзе ўдзельнічаць у выбарах, калі ў іх возьме ўдзел кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG