Польскі генэрал, які заклікаў падтрымаць паўстаньне супраць Лукашэнкі. Інтэрвію
Заявы польскага генэрала Вальдэмара Скшыпчака ўвесь мінулы тыдзень камэнтавала прапаганда ў Беларусі і Расеі, а адказваць яму мусілі нават Лукашэнка і Крэмль. Былы камандуючы сухапутнымі войскамі Польшчы прапанаваў дапамагчы беларускім аддзелам, якія захочуць вызваліць Беларусь ад Лукашэнкі.