Былога прэс-сакратара Купалаўскага Мікалая Зайца затрымалі 13 сакавіка 2023-га. Амаль месяц ён правёў на Акрэсьціна. Пасьля нечаканага для яго вызваленьня ён эвакуяваўся зь Беларусі. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў пра кароткую працу ў Купалаўскім, аб тым, што дапамагло перажыць Акрэсьціна і што адказвае знаёмым на пытаньне «чаму ня зьехаў раней»?